История церкви в д. Николаевщина

Чаму ў Беларусі невядома Коласаўская паэма “Новая зямля”? Гэты цудоўны твор ён прысвяціў сваёй лагоднай радзіме — вёсцы Мікалаеўшчына на беразе Нёмана. Гэтыя месцы сапраўды жамчужына Беларусі. Па гэты...

Чаму ў Беларусі невядома Коласаўская паэма “Новая зямля”? Гэты цудоўны твор ён прысвяціў сваёй лагоднай радзіме — вёсцы Мікалаеўшчына на беразе Нёмана. Гэтыя месцы сапраўды жамчужына Беларусі. Па гэты дзень Мікалаеўшчына обласкана увагай жадаючых адспачываць турыстаў і дачнікаў. Пясчаныя берагі, празрыстыя воды Нёмана, душыстая прахалода яловых лясоў не пакінуць абыякавымі нікога з гасцей гэтай вёскі. Калі хто пабудзе тут толькі раз, ён будзе жадаць вярнуцца сюды зноў і зноў. Тым больш няма чаго гаварыць пра мясцовых жыхароў гэтай вёскі, якія тут нарадзіліся, — яны зноў вяртаюцца сюды, негледзячы на тое, куды закінуў іх лёс.
Так здарылася з Сенкевічам Антонам Казіміравічам, які ў 1919 г. паехаў у далёкую Амерыку, каб здабыць грошы і крыху паглядзець новы свет. Але шляхі Бога невядомыя. У 1922 г. ён вярнуўся домоў і прывёз з сабой штосці, што выклікала інтарэс не толькі яго сям”і. У вёсцы пачалі гаварыць, што Антон прыехаў якісці дзіўны і прывёз невядомую веру.
Здарылася, што ў Амерыцы Антон Казіміравіч спазнаў Хрыста і гэтую благую вестку прывёз сваім однавяскоўцам. Праз нядоўгі час у яго доме стварылася невялікая абшчына вернікаў, прыкладна 20 чалавек. Вялікага абуджэння не атрымалася, але не засталося ні аднаго жыхара ў вёсцы, які б не пачуў аб новай веры. Першае зерне выратавання была пасеяна.
У 1930 годзе ў Мікалаеўшчыну прыехала вялікая група вернікаў з Баранавіч. Брат Шатура прывёз некаторых братоў евангелістаў і хор са сваёй царквы. Для правядзення евангелізацыйнага набажэньства знялі самую вялікую залу у вясковай школе. Палымяныя пропаведзі, зладжаны спеў хора, а галоўнае — дзеючая сіла Духа Святога зрабілі сваю працу — шматлікія мікалаеўцы аддалі свае сэрцы для Хрыста.
З таго часу невялікая хата Антона Казіміравіча не змяшчала ўсіх жадаючых наведваць набажэнствы. Пачалі збірацца ў цэнтры вёскі ў хаце ляснічага Леаніда. Менавіта з гэтай хаты летам 1930 года вялікая група вяскоўцаў, паверыўшых у Хрыста, адправіліся ў горад Стаўбцы, каб прыняць воднае хрышчэнне. Гэтым братам і сёстрам пашанцавала, таму што хрысціў іх Бернард Гёце, які выконваў у гэты час адну са шматлікіх сваіх місіянерскіх падарожжаў.
У 1932 годзе ў Мікалаеўшчыне быў пабудаваны малітоўны дом. Пастарам быў брат Янек Грыгорчык. З 1933 года пры царкве дзейнічала нядзельная школа. Выкладалі Сенкевіч Павел і Скорабагатая Софья.
Жыццё царквы стала разнабаковым: нядзельныя набажэньствы, вяселлі, хрышчэнні, хрысціянскія святы. Летам 1934 года царква праводзіла хрышчэнне. Для удзелу у гэтай урачыстасці з Кобрына прыехала вялікая група вернікаў- музыкантаў з пастарам Сацэвічам. Цішыня нядзельнага дня была ўзрушана цудоўным спевам з берагоў Немана. Людзі выходзілі з хат і шлі да рэчкі, каб пабачыць і пачуць, што гаварылася і рабілася на Нёмане. Гэты дзень Бог цудоўна ужыў для збаўлення яшчэ многіх жыхароў вёскі.
Распаўсюджванне добрай весткі пра Хрыста стала одной з галоўных мэт царквы. З гэтай мэтай дзве сястры і тры браты стварылі місіянерскую групу. З брашурамі, а галоўнае, з песнямі і сведчаннем пра Хрыста яны на процягу пяці гадоў наведвалі навакольныя вёскі: Расош, Літва, Рубяжовічы, Пясочнае і другія. У групу уваходзілі браты Антон і Аляксандр Белыя, Аляксандр Жыдкевіч і сёстры Соф”я і Любоў Міцкевічы.
Царкву наведвалі браты з Варшавы, частым госцем быў брат Якоў Рапецкі. Яго адухатворанныя пропаведзі і прыгожы спеў былі добрым падбадзёрваннем для царквы. У выніку да 1939 года царква налічвала да 150 членаў.
17 верасня 1939 года ў Мікалаеўшчыну прышла Савецкая Армія. З таго часу жыццё царквы і ўсёй вёскі крута змянілась. Ужо да 1940 года малітоўны дом быў канфіскаваны, а ў суботу перад Пасхай безбожная савецкая моладзь зрабіла ў гэтым доме танцы. Праз месяц яшчэ адна бяда спасцігла вёску — вялікі пажар зруйнаваў трыста пяцьдзесят двароў, у тым ліку і малітоўны дом. А яшчэ праз год прышла страшная бяда для мільёнаў людзей — пачалася вайна.
У гэты цяжкі час выпрабаванняў і плача царква не спыніла сваёй дзейнасці. Напалоханыя вайной людзі прагнулі спакою, надзеі і знаходзілі гэта сярод дзяцей Божых. Як не дзіўна, але ваенны час быў часам вялікага абуджэння людзей у вёсцы, асабліва сярод моладзі. Нягледзячы на небяспеку, у 1943 годзе на свята Тройцы адбылася хрышчэнне. Літаральна ўся вёска вышла на бераг Нёмана, каб прысутнічаць на гэтым набажэньстве пад адкрытым небам. На супрацьлеглым беразе ўзвод узброенных нямецкіх салдат уважліва назіраў за гэтым деяннем. Ваенныя карэспандэнты здымалі ўсё на стужку для кінахронікі. Пад такім пільным наглядам 15 чалавек, дзевяць з якіх маладыя дзяўчаты, далі абяцанне Хрысту добрага сумлення. Брат, даючы наказ на дарогу хрышчоным, сказаў: “У вас хрышчэнне было не толькі вадой, духам, але і агнём”.
Евангелізыцыйныя набажэньствы царквы не спыняліся і ў час вайны. Цяпер да групы кніганош далучыліся маладыя браты і сёстры. Яны даходзілі раней недасягальных месц з-за граніц паміж Польшчай і СССР. Гэта вёскі Прусінава, Замосце, Стальбоўшчына і іншыя. Пастарам у гэты час быў Антон Белы а дапамагаў яму Павел Сенкевіч.
Да дня вызвалення Беларусі ад нямецкіх захопнікаў царква ў Мікалаеўшчыне мела пастаяннае месца для набажэнств. Сваю хату для гэтай мэты аддала Марыя Грыгорчык. У царквы быў свой невялікі хор і музычная група. Але, як вядома, савецкая улада не мела ласкі да веруючых, таму пачаліся разнастайныя ганенні і праследаванні, асабліва гэта адчувала моладь. Новая ідэалогія не дапускала ніякага іншадумства і тым больш служэння Богу. Атэістычная прапаганда, на кожным тыдні лекцыі пра бязбожжа, пагардлівыя адносіны да вернікаў сталі часткай новага парадку. Маладыя браты і сёстры паступова адзін за адным пакінулі вёску і выехалі ў горад. Але, негледзячы на гэта, царква заставалася шматлікай, дзейнічаючай і да моманту закрыцця ў 1962 годзе налічвала да ста дзесяці членаў. Пастарам з 1956 да 1962 года быў брат Уладзімір Міцкевіч.Не маючы магчымасці збірацца ў сваёй вёсцы, браты і сёстры сталі хадзіць на зборы у г.Сталбцы.
Так працягвалася доўгі час. Папаўнення новымі членамі царквы не было, а сталыя браты і сёстры адходзілі ў вечнасць. Да 90-ых гадоў ад вялікай абшчыны засталося адзінадцаць сталых членаў царквы, але гэтыя бездапаможныя людзі не гублялі надзеі на адраджэнне царквы Хрыстовай і пад кіраўніцтвам братоў Барыса Міцкевіча і Міхаіла Ткачова пачалі збірацца па хатах у сваёй вёсцы. У 1995 годзе па хадайніцтву братоў царква была зарэгістравана. З таго часу браты і сёстры пачалі маліцца аб папаўненні царквы маладымі служыцелямі. Бог адказаў на гэту малітву і выпускнік Біблейскай школы Валерый Волкаў выказаў жаданне быць місіянерам у Мікалаеўшчыне. Пачаліся першыя пакаянні, і тады члены царквы сталі думаць аб пастаянным месцы для правядзення набажэнств. Пры фінансавай дапамозе розных цэркваў восенню 1996 года быў куплены дом. На асвяшчэнне малітоўнага дома прыехаў старшы прэсвітэр цэркваў ЕХБ Мінскай вобласці Генадзь Бруцкі і вялікая група гасцей.
На гэты дзень у Мікалаеўшчыне ёсць малітоўны дом і тут паспяхова працуюць Барыс Міцкевіч, Міхаіл Ткачоў, Валерый Волкаў. Жонка Валерыя, Лена, працуе з дзецьмі у нядзельнай школе, куды збіраюцца дзеці з усёй вёскі. У царкве з”явілась моладзь. Нездарма спадзяваліся браты і сёстры на адраджэнне царквы ў сваёй вёсцы. Безумоўна, цяжкасцей хапае, але сіла малітвы перамагае ўсе перашкоды, якія ўзвёў вораг на дарозе дзяцей Божых.
“Таму што вочы Госпада аглядаюць усю зямлю, каб падтрымліваць тых, чыё сэрца поўнасцю аддадзена Яму” (2Пар.16:9).

Категории
Жизнь и вера

Христианские журналы и книги в электронном и бумажном виде вы можете найти в нашем интернет-магазине KRINICA.BY

ПОХОЖИЕ