Яшчэ два гады назад вельмі шмат гаварылася
пра адраджэнне. Само слова пісалася з вялікай літары. Але найперш, калі гаворка ішла пра адраджэнне, меўся на ўвазе зварот да народных звычаяў, традыцый, фальклёру; таксама апратанне гісторыі і культуры ад ідэалагічнага шалупіння таталітарнай сістэмы. І вельмі рэдка можна было пачуць пра духоўнае адраджэнне.
Адраджэнне народа павінна пачынацца менавіта з духоўнага адраджэння. Самае галоўнае ў гэтым працэсе — адраджэнне душы. Кожнай асобнай душы. А гэтае адраджэнне можа даць чалавеку толькі Бог.Толькі Ён можа быць крыніцай абнаўлення і адраджэння. Бог праз дзеянне Духа Святога ачышчае чалавечую душу ад ўсякага бруду: злосці, нянавісці, падману, зайздросці, прагавітасці, распуснасці, раздражнённасці і многіх іншых грахоў. Чалавек аніяк не хоча зразумець, што каранём і першакрыніцай ўсіх яго праблем, і не толькі яго, але і ўсяе цывілізацыі ( сацыяльных, палітычных, эканамічных і іншых ) ёсць грэх. Чалавечая прырода з’ яўляецца носьбітам грэху. І шлях да вырашэння ўсіх праблем ідзе праз ачышчэнне прыроды чалавека ад грэху праз пакаянне. Праз веру ў Ісуса Хрыста, праз прыняццё Яго ахвяры на крыжы за ўсіх грэшнікаў чалавек можа прыняць ад Бога сілу і ласку ачышчэння і можа напоўніцца Духам Святым. Чалавек сам сябе выратаваць не можа: ні наведваннем царквы, ні выкананнем усіх рытуалаў чалавек не знойдзе збаўленне. Выратаванне чалавеку дае толькі Бог. І для гэтага патрэбна толькі адна ўмова — шчырая вера.
Такім чынам, на першы план выходзяць духоўныя праблемы грамадства. Структуру прыярытэтаў грамадства нельга паказаць як піраміду, у верхняй частцы якой павінна знаходзіцца духоўная сфера ( ці рэлігійная, калі хочаце ), ніжэй — культурная, далей — сацыяльна-палітычная і на самам нізе — эканамічная сфера. Але ў нас, выхаваных на матэрыялізме, усё перакінена з ног на галаву, а самае галоўнае адсутнічае. Таму мы і маем тое, што маем.
Не лішне будзе ўспомніць, што ўсе краіны, якія мы зараз называем «цывілізаванымі», прайшлі перыяд магутнага духоўна- рэлігійнага ўздыму. Чаму ў нас ніхто не звяртае ўвагі на сувязь паміж двума цікавымі працэсамі, што адбыліся ў Еўропе некалькі стагоддзяў назад: Рэфармацыяй і прамыславай рэвалюцыяй ( менавіта тады былі закладзены першыя асновы сучаснай рынкавай эканомікі — былі створаны першыя біржы, банкі, механізаваныя вытворчасці)? Хаця на захадзе пра гэта пісалі такія сур’ёзныя даследчыкі, як Макс Вэбэр (ён выкарыстоўваў метады статыстычнай навукі ў сваіх даследаваннях).
Беларусь стаіць на парозе рэлігійнага ўздыму. І гэтага не трэба баяцца. Растуць царквы, ствараюцца новыя, шмат людзей прыходзяць да Бога. Але гэта выяўляе, што ёсць для веруючых шмат праблем. Не хапае патрыхтаваных памяшканняў для правядзення набажэнстваў. Вялікія цяжкасці для духоўнай адукацыі. Вельмі мала радыё- і тэлепраграм для веруючых. Наадварот, эфір запоўнены рознай брытодай, там пануюць забойствы, гвалт, распуста. А каб стварыць перадачу на радыё ( не кажучы ўжо пра тэлебачанне ), хрысціяне павінны яшчэ заплаціць свае грошы, як быццам яны будуць перадаваць нейкую рэкламу ці камерцыйныя аб’явы. Добра было б, калі прэзідэнт прыслухаўся да патрэб веруючых і даў загад кіраўніцтву тэлерадыё стварыць рэдакцыі рэлігійных праграм як на радыё, так і на тэлебачанні. Веруючыя плацяць падаткі, за кошт якіх фінансуецца радыё і тэлебачанне, і яны не хочуць, каб за іх грошы паказвалі розную парнаграфію і бязбожныя перадачы. І яшчэ адзін важны момант: калі кіраўніцтву хопіць дзяржаўнай мудрасці на стварэнне гэткіх рэдакцій, то трэба ўлічыць, што Беларусь — краіна опрадвеку шматканфейсійная і што, акрамя праваслаўных і католікаў, у нас ёсць яшчэ і вуніяты, і эвангелісты, і баптысты, і пяцідзесятнікі. Напрыканцы хачу сказаць, што шлях адраджэння, які апісаны ў гэтым артыкуле, не плод фантазіі аўтара і не вынік яго філасоўскіх пошукаў. Гэта рэальнае жыццё. Па гэтым шляху пайшла маленькая еўрапейская краіна — Албанія. Там знятыя ўсе перашкоды і вельмі шмат людзей прыходзіць да Бога. Раней Албанія была самай адсталай у эканамічным плане еўрапейскай краінай. Зараз тэмпы яе эканамічнага росту — 10 працэнтаў за год ( хаця дзіўна ўжо тое, што ў іх няма падзення вытворчасці,як у нас ). Гэта фантастычныя вынікі для ўсходнееўрапейскіх краін. Ды нават і развітыя прамысловыя дзяржавы маюць тэмпы роста у 4-5 разоў меншыя. А вазьміце Кітай з яго эканамічным ростам. Цяпер там болей, як 50 мільёнаў хрысціян. А яшчэ некалькі год назад іх кідалі ў турмы.
Можна напісаць тысячы эканамічных і палітычных праграм, але рэальна вайсі з крызісу гэта не дапаможа. Не трэба глабальных праектаў. Трэба пачынаць з малога. Хай кожны спачатку выведзе з крызісу сваю душу. Адраджэнне душы — вось што галоўнае.
previous post