Спектакль «1517» пра жыццё Францыска Скарыны. У цэнтры ўвагі — жыццёвая драма беларускага першадрукара і асветніка, яго гісторыя. На працягу ўсяго жыцця ён імкнуўся змяніць свет да лепшага, але на гэтым цярністым шляху яго чакала нямала канфліктаў і выпрабаванняў. «Усе звесткі, якія пакінулі нам час і гісторыя, сведчаць пра тое, што Скарына быў чалавекам ідэі. Пытанні дабра і зла, веры, сэнсу жыцця і паклікання паўставалі перад ім гэтаксама, як і перад кожным з нас сёння. Скарына знайшоў адказы на пытанні жыцця. Паспяховы лекар і навуковец прысвячае сябе перакладу і выданню Бібліі. Што ж рухала ім у гэты пераломны час і чаму ён заняўся такой неардынарнай справай — мы паспрабуем паразважаць разам з вамі!» — гаворыцца ў анатацыі да спектакля.
previous post