Home Новости церквей ЕХБ Трэцяя міжнародная навукова-практычная канферэнцыя

Трэцяя міжнародная навукова-практычная канферэнцыя

by Andrei

Трэцяя міжнародная навукова-практычная канферэнцыя пройдзе  9 снежня 2017 года на базе  Мінскай багаслоўскай семінарыі Саюза ЕХБ.

 

Час правядзення: 9 снежня 2017 г.
Месца правядзення: Мінская багаслоўская семінарыя Саюза ЕХБ у РБ. Мінск, вул. Я. Райніса, 6.

Праблемнае поле канферэнцыі:

1. Гісторыя Евангельскай Царквы ў Беларусі ў XV – XXІ стст.
2. Францыск Скарына (1490 1551) і выданне беларускай Бібліі.
3. Рэфармацыя ў Беларусі ў кантэксце еўрапейскіх рэфармацыйных працэсаў.
4. Знакамітыя постаці Рэфармацыі.
5. Беларускія пераклады Бібліі і біблеістыка ў Беларусі.
6. Сучасны евангельскі рух у Беларусі: тэндэнцыі і перспектывы.

Заяўкі і тэксты дакладаў на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца да 1 лістапада 2017 г. па адрасе аргкамітэту: Мінск, вул. Я. Райніса, 6. Кант. тэл.: (+375 17) 285-47-40. Павел Асененка, е-mail: carkva600hod@gmail.com.

Працоўныя мовы канферэнцыі: беларуская, руская.
Мова публікацыі матэрыялаў канферэнцыі: беларуская.
Патрабаванні да афармлення: артыкул аб’ёмам да 40 тысяч знакаў павінен быць уважліва адрэдагаваны. Інтэрвал – адзінарны. Палі: – 25 мм. Шрыфт: Times New Roman; памер 14 пт. ПАЗНАЧАЮЦЦА: 1) Прозвішча і ініцыялы аўтара; 2) Назва даклада; 3) Спасылкі афармляюцца пастаронкава ў адпаведнасці з прынятым у Беларусі стандартам навуковых публікацыяў (Напрыклад: аўтар, назва працы, месца выдання, год выдання, нумар старонкі і г.д.).

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору заявак на ўдзел у канферэнцыі і тэкстаў дакладаў для публікацыі.

Выдаткі, звязаныя з удзелам у канферэнцыі, бярэ на сябе камандзіруючы бок.

ЗАЯЎКА на ўдзел у канферэнцыі, падаецца ў электронным выглядзе праз e-mail, і павінна змяшчаць наступныя пункты:
1. Прозвішча, імя і імя па бацьку.
2. Месца працы, пасада.
3. Навуковая ступень і навуковае званне.
4. Назва даклада (і абсталяванне, неабходнае для выступлення).
5. Працоўны або хатні адрас, кантактны тэл. (з кодам населенага пункта), e-mail.