Вайна ў духоўным свеце

Доўгі час нашым людзям убівалі ў галовы ідэю аб тым, што існаваць можа толькі матэрыяльны свет, што толькі ўсё бачнае — рэальнае, а свет духоўны — гэта міф. Але чалавек — гэта істота не толькі матерыяльная, біялагічная, але і духоўная. І таму не можа быць задаволена атэістычнымі казкамі. Нават самыя ўпартыя атэісты часам адчуваюць у глыбіні свядомасці прагу да нязведанага, таямнічага, містычнага.
З разбурэннем дзяржаўнай сістэмы, афіцыйнай рэлігіяй якой быў атэізм, усё тое, што трымалася ў глыбіні душаў людзей, атрымала магчымасць выйсці на паверхню. Духоўны вакум, які прагнуў запаўнення, выявіўся ў павышанай цікаўнасці да розных незвычайных з»яў; погляды людзей сталі скіраваныя на тое, што раней было забаронена.
Людзі прагнуць духоўнасці, іх цікавіць духоўны свет, гэта відавочна. але тут вось іх чакае вельмі шмат пастак. Справа ў тым, што ў духоўнага свету ёсць свае законы. Наведанне іх прыводзіць да вельмі трагічных вынікаў. Людзі хочуць неяк вырвацца з цемры бездухоўнасці, але замест таго, каб ляцець да святла, яны лятуць, як матылі, да вагню і гінуць у яго полымі.
У духоўным свеце няма еднасці. Ён раздзелены на дзве часткі. Нячыстыя духі — сатана і яго анёлы варагуюць ізмагаюцца супраць Бога і верных Яму анёлаў. Ёсць два бакі, і нейтральнай зоны паміж імі няма, як няма нейтральнай зоны паміж святлом і цемрай. Увесь час ідзе змаганне за душы людзей. Людскія душы таксама належаць ці да адной часткі, ці да другой — ці да царства саттаны, ці да царства Божага, і тут няма аніякай нейтральнай тэрыторыі. Вартым жалю з»яўляецца тое, што пераважная большасць людзей знаходзіцца пад уладай сатаны, у яго царстве, — сюды улучаюцца атэісты, і ўсе тыя, хто трапіў у розныя пасткі. Людзей, якія належаць да царства Божага — вельмі і вельмі мала, іх можна пазнаць па тым, што яны ўсе шчыра, ад усяго сэрца, вераць у Бога.
Бог стварыў чалавека дасканалым. Чалавек меў лучнасць з Богам і меў ісціну. Але першабытны чалавек упаў у грэх, страціў лучнасць з Богам і апынуўся пад уладай сатаны. Страціўшы лучнасць з Богам, чалавек страціў усё. Грэх чалавека спарадзіў смерць.
Ісціну мае толькі Бог. Чалавек, з яго абмежаваным розумам, які сапсаваны грахом, ісціны не мае. Сатана таксама не мае ісціны, ён — бацька ілжы, і ўсякі грэх, і ўсякае зло паходзіць ад яго.
Калі на зямлю прыйшоў Ісус Хрыстос становішча людзей было жахлівым. Усе яны знаходзіліся пад уладай грэху, пад уладай сатаны. На Зямлі панавала суцэльнае царства цемры. Ісус Хрыстос прыйшоў на зямлю, каб прынесці людзям усё, што яны страцілі: ісціну, свабоду (сапраўдная свабода — гэта свабода ад граху, усё іншае — толькі ілюзія свабоды), радасць, шчасце, і самае галоўнае — выратаванне душы, без якога ўсяго астатняга няма.
Іісус прайшоў свой жыццёвы шлях, і не зрабіў ніводнага грэху. Ён вучыў не адказваць на зло злом, але перамагаць зло дабром. Калі Яго білі, зневажалі, здзекваліся з Яго — Ён маліўся за Сваіх ворагаў. Чалавеку вельмі цяжка гэта зразумець. Але, калі б чалавек меў духоўны зрок, ён мог бы ўбачыць якая цяжкая ішла ў гэты час вайна ў духоўным свеце. Хрыстос памёр на крыжы, каб выратаваць людзей. І Ён перамог. Сатане быў нанесены вельмі моцны ўдар. Сатана ведае, што яму мала засталося часу. І таму ён лютуе. У сатаны каласальны інтылент, у шмат разоў магутнейшы за чалавечы. Акрамя таго, сатана можа пераўтварацца ў ангела святла. Часта ён працуе пад назвай «Вышэйшых сілаў», «Сусветнага розуму» і іншай падобнай пошасці.
Сатана і яго служкі ніколі не дзейнічаюць адкрыта. Яны заўсёды маскіруюцца пад светлыя сілы. І гэта трэба ведаць людзям, якія робяць першыя крокі ў духоўны свет.
Нельга не сказаць аб адным з метадаў дзейнасці сатаны. Сатана актыўна выкарыстоўвае метад замбіравання. Зямля — гэта вялізны зомбі-парк, населенны людзмі-зомбі. У апошні час пачала прасочвацца інфармацыя ў друк пра замбіраванне. Але пра сапраўдныя памеры гэтай з»явы людзі не здагадваюцца. У друку распавядалася толькі пра адзін з варыянтаў замбіравання: калі чалавек, які ўспрыняў сілу ад духаў цемры, гіпнатызуе іншага. Але замбіраванне можа адбыцца не толькі па схеме «духі цемры — чалавек-служка цемры — іншы чалавек», але і непасрэдна: «духі цемры — іншы чалавек». І мы з»яўляемся сведкамі, толькі не саміх гэтых працэсаў (якія для нас нябачныя, бо адбываюцца ў духоўным свеце) а іх вынікаў. Характэрнай праявай можа быць карэнная змена чалавекам поглядаў: напрыклад, быў шчырым камуністам — стаў ярым «дэмакратам» і шмат інш. Замбіраваных нельга адрозніць па іх раздражнёнасці, непрымірымасці, злосці. Дарэчы, усе людзі, якія знаходзяцца пад уладай сілаў цемры, як замбіраваныя, так і тыя, што знаходзяцца у іншых пастках — злыя, хітрыя, крывадушныя. Вельмі многія людзі жывуць, як быццам бы артысты пад маскамі: на працы яны — адны, у сям»і — другія, з сябрамі — трэція. Такія людзі знаходзяцца пад «мяккім замбіраваннем». Яно небяспечнае тым, што чалавек не заўважае духоўнага ціску. Але асаблівую небяспеку ўяўляе непасрэднае замбіраванне праз ілжывыя рэлігіі, усходнія культы (напрыклад, узгадайце «белых братоў» начале з Крываногавым). прыхільнікі ўсходніх культаў кідаюць сем»і, працу, перастаюць прыносіць карысць грамадству. Замбіраванне гэта настолькі глыбокае, што пераканаць гэтых ахвяр нельга (хаця ёсць метады барацьбы за выратаванне гэтых душ). Гэта від замбіравання, нават калі чалавек вызвалены з такой пасткі, пакідае ў чалавеке глыбокія праблемы. Некаторыя тыпы замбіравання прыносяць відавочную шкоду грамадству, прыводзяць чалавека да спусташэння і знаходзяць праяўлення, напрыклад, у п»янстве. Сюды ж трэба ададаць і гэткія праяўленні, як распуста.
Адмысловы від замбіравання — гэта замбіраванне натоўпу ці гуртовае замбіраванне. У гэткім стане злым духам лягчэй кіраваць натоўпам. Праявы гэтага замбіравання ўжо няблага вывучаны навукай, у прыватнасці масавай псіхалогіяй.
У апошні некалькі дзесяцігоддзяў з»явіліся новыя інструменты (яны могуць, вядома, выкарыстоўвацца для розных мэтаў — як на дабро, так і на зло). Яны актыўна выкарыстоўваюцца для замбіравання: тэлебачанне, радыё, і, асабліва, — » відзікі».
Чалавек не здольны супацьставаць замбіраванню сваёй уласнай воляй, сваімі сіламі. Чалавек не здольны супраціўляцца дынамічным сілам. Гэта таксама трэба ведаць. Але вельмі часта чалавек і не супраціўляецца. І, сам таго не заўважаючы,становіцца злым, гордым, сквапным. З цягам часу, чалавек пачынае думаць толькі пра сябе, пра забяспячэнне сваіх патрэбаў, пра сваё здароўе, пра свой дабрабыт, сваё …, свой…, сваю… Ён перастае клапаціцца пра іншых. Гэта адно з прыкмет мяккага замбіравання. Сілы цемры не спыняюцца на дасягнутым. Мяккае замбіраванне замяняецца больш сур»ёзнымі тыпамі, і чалавек дэградуе.
Ёсць толькі адзін спосаб супрацьстаяць сілам цемры і засцерагчыся ад замбіравання. Трэба скарыцца перад Госпадам Богам. Трэба папрасіць прабачэння грахоў і больш не грашыць.Трэба папрасіць Ісуса Хрыста, каб Ён выратаваў душу, таму што толькі Ён адзін дужэйшы за сатану. Ідзіце да веруючых туды, дзе абвяшчаецца імя Ісуса Хрыста, Які прыняў цела, прыйшоў на зямлю і быў укрыжаваны за грахі ўсіх людзей. Ісус перамог і зараз Ён на небе. Прасіце, і Ён дасць вам перамогу!